ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Региональная карта Брестской области
85 гадоў Брэсцкай вобласці
Славянскі базар у Віцебску

Нашы дасягненні

Віншуем нашу каманду з дастойным выступленнем на канферэнцыі!

10 снежня 2019 года наша каманда юных даследчыкаў пад кіраўнічтвам Надзеі Рыгораўны Рычко прымала ўдзел у 27 абласной канферэнцыі навуковых эколага-біялагічных работ. Даследчыя работы Мацукевіча Вадзіма, вучня 11 класа і Барташа Антона, вучня 9 класа, адзначаны дыпломамі. Віншуем нашу каманду з дастойным выступленнем на канферэнцыі!

Віншуем каманду ДУА “Ліноўская СШ” з заслужанай перамогай!

Віншуем каманду ДУА “Ліноўская СШ” з заслужанай перамогай!

22-23 кастрычніка ва ўстанове адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адбыўся заключны этап рэспубліканскага конкурсу на праект па арганізацыі шостага школьнага дня.
Аўтарытэтнае журы адзначыла высокую якасць прадстаўленых праектаў шостага школьнага дня, высокі прафесіяналізм аўтараў праектаў.
На цырымоніі ўзнагароджання удзельнікаў рэспубліканскага конкурсу павіншаваў з фінальным этапам Аляксандр Мікалаевіч Мацюшонак, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Ён выказаў словы падзякі педагогам за трансляцыю новых цікавых актыўных форм і метадаў арганізацыі шостага школьнага дня.
Брэсцкую вобласць прадстаўлялі тры школы – ДУА«Ліноўская сярэдняя школа» праект «Профтур», ДУА “Сярэдняя школа №15 г. Брэста” праект “Легенды Брэста”, ДУА “Жарабковіцкая сярэдняя школа імя М. Г. Мінкевіча» Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, праект «Гульня ў эканоміку або эканоміка гульні?»
Па выніках заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага ў намінацыі «Мой прафесійны арыенцір» дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Пінчук Дзіяна Мікалаеўна, выхавацель групы падоўжанага дня ДУА “Ліноўская сярэдняя школа” за распрацоўку праекта “Профтур”.
Удзельнікам абароны праекта быў уручаны спецпрыз – планшэт.
Віншуем каманду ДУА “Ліноўская СШ” з заслужанай перамогай!

Поздравляем с победой!

  • Алину Гук – дипломы 2 и 3 степени на районном и областном этапах республиканской акции «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” (конкурс творческих работ)
  • Антона Бартоша – диплом 1 степени на районной конференции учебно-исследовательских работ «С наукой в будущее»
  • Екатерину Антончик – диплом 2 степени на районной конференции учебно-исследовательских работ «С наукой в будущее»
  • Надежду Григорьевну Ричко – руководителя и наставника наших победителей.

ВІНШУЕМ!

ВІНШУЕМ!

Пераможцаў ІІ этапа рэспубліканскай алімпіады па вучэбных прадметах.

  • Сарачук Юлія (11 клас) – дыплом ІІ ступені па нямецкай мове (наст. Ільяшэвіч А.М.), дыплом ІІІ ступені па грамадазнаўству (наст. Бяскроўны А.В.)
  • Крупскі Іван (11 клас) – дыплом ІІ ступені па фізічнай культуры і здароўі (наст. Рэчыц А.Л.)

Віншуем!

29 сакавіка прайшла раённая алімпіяда па рускай мове і літаратуры. Наша Макарэвіч Яўгенія, вучаніца 5 класа атрымала дыплом ІІІ ступені.  Настаўнік Гук Марына Мікалаеўна.

Раённая канферэнцыя вучэбна-даследчых работ “З навукай у будучыню”

9 снежня прайшла раённая канферэнцыя вучэбна-даследчых работ “З навукай у будучыню”. Ад школы былі прадстаўлены наступныя работы:
1) “Бабулін рушнік”.  Сарачук Юлія (10 клас)  дыплом ІІІ ступені кіраўнік Бяскроўная Людміла Аляксандраўна
2) “Эколага-хімічны стан калодзежнай вады ў зімовы перыяд” Жылінская Кацярына (11 клас) – дыплом І ступені кіраўнік Рычко Надзея Рыгораўна
3) “Пра што нам могуць распавесці вуліцы” Вакульчык Мікіта (4 клас) кіраўнік Хмара Валянціна Мікалаеўна

Віншуем Кацярыну і яе кіраўніка – настаўніцу хіміі Надзею Рыгораўну Рычко!

5 снежня ў г. Брэсце праходзіў XXV абласны конкурс навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў і моладзі. У ім прыняла ўдзел вучаніца 11 класа нашай школы Жылінская Кацярына, якая прадставіла работу «Эколага-біялагічны стан калодзежнай вады ў зімовы перыяд».
Вынік – дыплом 3 ступені Упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.
Віншуем Кацярыну і яе кіраўніка – настаўніцу хіміі Надзею Рыгораўну Рычко!

Віншуем!!!

Нашы навучэнцы на ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды ўзнагароджаны дыпломамі :

  • Сарачук Юлія (10 клас) – нямецкая мова, грамадазнаўства (дыплом ІІІ ступені)
  • Сарачук Яўген (11 клас) – нямецкая мова (дыплом ІІІ ступені)
  • Гук Аліна (10 клас) – руская мова  (дыплом ІІІ ступені)
  • Міцкевіч Максім (11 клас) –  гісторыя   (дыплом ІІІ ступені), геаграфія (дыплом ІІ ступені)
100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Музей истории вычислительной техники
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!