Шосты дзень
Практыкум «Мая будучая жонка, мой будучы муж»
Напярэдадні Дня Перамогі.
Напярэдадні Дня Перамогі ў школе прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да знамянальнай даты: вучні пачатковых класаў вырабілі сваімі рукамі віншавальныя паштоўкі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць у аграгарадку Лінова і вёсцы Аранчыцы, і ўручаць іх 9 мая, старшакласнікі ў рамках акцыі “Абеліск” займаліся добраўпарадкаваннем брацкай магілы на могілках вёскі Аранчыцы і тэрыторыі помніка загінуўшых аднавяскоўцаў, члены БРСМ прынялі удзел у ваенізаванай гульні «Зарніца», дзевяцікласнікі пабывалі на Уроке памяць «Дарогі вайны», праведзеным сумесна з Ліноўскай сельскай бібліятэкай.
Выстава-прэзентацыя «Карусель творчасці»
У суботу, 29 красавіка, у школе прайшла выстава-прэзентацыя «Карусель творчасці». У гэты дзень навучэнцы паказалі вынікі сваіх заняткаў у школьных аб’яднаннях па інтарэсах. Удзельнікі гуртка “Умелыя ручкі» прадставілі на агляд творчыя працы, вырабленыя з розных матэрыялаў, фальклорна-этнаграфічны гурток «Лінькі» прадэманстраваў на сцэне народны абрад «Вялікдзень», Тэатр моды «Эпіцэнтр» – музычную казку «Рэпка», а «Lingua» пазнаёміла гледачоў з тэатралізаванай пастаноўкай на нямецкай мове «Дванаццаць месяцаў».
Дзелавую гульню «Калі ў класе канфлікт» з сямікласнікамі правяла педагог сацыяльны Папека С.Ул.
11 сакавіка – Дзень здароўя
Конкурс вясёлых і знаходлівых “А мы адпачываем так!”
Літаратурная кампазіцыя “Побач з бацькамі юныя Беларускія Героі”
Дзень здароўя
У суботу, 4 лютага, школа па традыцыі прымала выпускнікоў розных гадоў
У суботу, 4 лютага, школа па традыцыі прымала выпускнікоў розных гадоў
Святочная праграма:
- агульнашкольная газета «Вас вітае родная школа»,
- выстава «Наша творчасць» – для гасцей вечара «Праз гады, праз адлегласці»,
- вечар «Праз гады, праз адлегласці».