ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА

ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Региональная карта Брестской области
85 гадоў Брэсцкай вобласці
Славянскі базар у Віцебску

СУПЕРАКЦЯБРОНАК-2020!

8 студзеня для акцябрат нашай школы прайшло выхаваўча-пазнавальнае мерапрыемства “Акцябронак 2020!”. Вучні “прайшліся” па промнях акцябрацкай зорачкі, спыніліся на станцыях “Пераблытаныя літары”, “Вясёлы рамонак”, “Вазьмі прыз”, “Галаваломка” і “Знайдзі пару”. Акцябраты праявілі ўвагу, спрытнасць, вынаходлівасць, хуткасць. Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі падарункамі.

ПА ГІСТАРЫЧНЫХ МЕСЦАХ БРЭСТА

3-га студзеня навучэнцы 6-8 класаў пабывалі на экскурсіі па гістарычных месцах горада Брэста, наведалі кінатэатр “Беларусь” і паглядзелі святочную ілюмінацыю.

Віншуем!

У адпаведнасці з загадамі аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама ад ад 11.11.2019 № 731,  20.12.2019  № 836 з мэтай павышэння прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў устаноў адукацыі, развіцця іх творчай ініцыятывы быў праведзены раённы этап рэспубліканскага конкурса “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”.

У ліку 26 педагогаў устаноў адукацыі раёна, што ўдзельнічалі ў названым конкурсе, была і настаўніца нямецкай мовы нашай школы Алена Мікалаеўна Ільяшэвіч.

На падставе рашэння прадметнага журы Алена Мікалаеўна стала прызёрам у намінацыі “Замежная мова” і была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама.

Калектыў школы, вучні і бацькі навучэнцаў віншуюць педагога з заслужанай узнагародай і жадаюць ёй далейшых творчых поспехаў і перамог!

Гісторыя пад Новы год

Навучэнцы 5-7 класаў трапілі ў  “Гісторыю пад Новы год”. Яны паглядзелі прадстаўленне, падрыхтаванае шасцікласнікамі, і паўдзельнічалі ў займальных конкурсах

 

Навагодні серпанцін

26 снежня вучні пачатковай школы прынялі удзел у святочнай праграме “Навагодні серпанцін”

АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ІНФАРМАВАННЯ

У рамках праекта «ШАГ» 19 снежня навучэнцы 8-11 класаў сабраліся для абмеркавання тэм «Традыцыі маёй краіны», «Бяспечныя і адказныя паводзіны – наш свядомы выбар».

Першы крок мерапрыемства – вядучы пазнаёміў навучэнцаў з інфармацыйнымі блокамі адзінага дня інфармавання “Традыцыі маёй краіны” і “Бяспечныя і адказныя паводзіны – наш свядомы выбар.”

У ходзе рэалізацыі другога кроку выступаючы арганізаваў абмеркаванне інфармацыі. Слухачы пазнаёміліся з прэзентацыяй “Традыцыі маёй краіны”.

У фокусе абмеркавання былі наступныя пытанні: уменне знаходзіць рашэнне ў складаных сітуацыях, узаемадапамога, пачуццё адказнасці за асабістую бяспеку, каштоўнаснае стаўленне да свайго здароўя і жыцця, матывацыя, здаровы лад жыцця, удзел у рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!».

19 лістапада ў ДУА “Ліноўская СШ”  у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта”ШАГ” – “ШКОЛА АКТЫЎНАГА ГРАМАДЗЯНІНА” для навучэнцаў 8-11 класаў адбудзецца адзіны дзень інфармавання.

Тэма: «Традыцыі маёй краіны»

«Бяспечнае і адказныя паводзіны – наш свядомы выбар».

ВАС ЗАПРАШАЕ СУБОТА

Анонс

21 снежня                              субота

Дзень экалогіі

Кніжная выстава “Лясны серпанцін ”  да 80-годдзя з дня арганізацыі беларускага дзяржаўнага запаведніка “Белавежская пушча”

1–11 класы                                       Час правядзення: 09.00 – 10.00

Месца правядзення: школьная бібліяэка.

Адказныя: Барташ Т.Г. Continue reading

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці

Архіў

Вас запрашае субота

Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Музей истории вычислительной техники
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!