Класная гадзіна “Праваслаўныя святыні Беларусі”
Нягледзячы на цяжкае мінулае, у Беларусі захавалася мноства святых месцаў, якія могуць расказаць нам пра яе гісторыю. Гэта праваслаўныя храмы, саборы, манастыры, святыя крыніцы, абіцелі, цудатворныя іконы і інш. святыя рэліквіі, пра якія даведаліся дзеці на класнай гадзіне пад назвай “Праваслаўныя святыні Беларусі”, якая прайшла ў бібліятэцы 28 лістапада.
Акция “Тепло души”
МИЛОСЕРДИЕ –
это добро, которое нельзя увидеть,
но можно почувствовать в наших делах,
поступках, мыслях.
Омар Хайям
28 ноября в ГУО «Линовская СШ» прошла ежегодная акция «Тепло души». В рамках данной акции была организована выставка-ярмарка кондитерских изделий «Ласункі маёй сям’і”, изготовленных руками мам и самих учащихся.
Покупая выпечку, дети и учителя внесли свой вклад в одно большое доброе дело – в заботу и поддержку тех, кто в этом нуждается.
Итогом акции стало приобретение подарков к Новому году для детей-инвалидов.
Не бойтесь дарить согревающих слов
И добрые делать дела:
Чем больше в огонь вы положите дров, –
Тем больше вернется тепла.
АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ІНФАРМАВАННЯ
У рамках праекта «ШАГ» 28 лістапада навучэнцы 8-11 класаў сабраліся для абмеркавання тэмы «Незалежная і квітнеючая Беларусь. Мы зрабілі гэта разам».
Тыдзень пачатковай школы
Тыдзень дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў
З 18 па 23 лістапада ў школе прайшоў тыдзень дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў. Мэта тыдня – папулярызацыя дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, стварэнне ўмоў для развіцця лідарскага і творчага патэнцыялу падрастаючага пакалення, фарміраванне каштоўнасных арыентацый, якія стымулююць сацыяльнае развіццё дзяцей і падлеткаў.
Пачаўся тыдзень тэматычнымі інфармацыйнымі гадзінамі “Піянеры-героі”, “Традыцыі піянерскага руху”, “Успомнім усіх паіменна”. На працягу тыдня працавала маладзёжная пошта “Падзяліся добрым настроем”. Для вучняў пачатковых класаў настаўнікі арганізавалі флэш-моб “Перапынак – гэта наша тэма”. У фае школы педагогам-арганізатарам Куш М.Г. была падрыхтавана выстава-прэзентацыя з жыцця дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў “Мы такія розныя, але ўсе мы разам!” Вучні малодшых класаў прымалі ўдзел у акцябрацкім караоке “Дружба – гэта ты і я!” У школьнай бібліятэцы на працягу тыдня праходзіла кніжная выстава “Моладзь Беларусі”. Весела і шумна было ў час спартландыі “Здаровым будзеш – усё здабудзеш!” Старшакласнікі актыўна ўдзельнічалі ў класных гадзінах “Я – лідар. Я ўмею вырашаць канфлікты” і “ З гісторыі ГА “БРСМ”, а вучні малодшых класаў – у акцябрацкай майстэрні па вырабу паштовак да Дня інвалідаў “Цяпло душы”. У суботу акцябраты прымалі ўдзел ў КТС “Дапаможам кніжкам”.
День отдыха и профилактики
Специалисты СППС в шестой день недели проводят профилактические и просветительные мероприятия с несовершеннолетними, педагогами, родителями. Так, 23 ноября педагог социальный пригласила ребят 7-8 классов к разговору на тему «Вредные привычки. Выбор за каждым из нас». Школьники обсуждали правдивые и мнимые высказывания о пользе и вреде курения, алкоголя, наркотиков, высказывали своё мнение, подготовили плакаты по теме. А педагог-психолог провела с учащимися 2-4 классов очередное занятие из цикла «Мир вокруг и внутри меня» по теме «Ощущения и восприятия при познании окружающего мира». Ребята в интересной и увлекательной игровой форме познавали окружающий мир с помощью органов чувств, осознавали важность поддержки людей с ограниченными возможностями. со стороны окружающих.
З часопісам «Юный спасатель» весела і цікава!
22 лістапада ў гасцях у навучэнцаў Ліноўскай сярэдняй школы пабывала карэспандэнт рэдакцыі часопіса «Юный спасатель» Ірына Маліцкая і Ліпко О.В., старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Пружанскага РАНС.
У рамках падпісной кампаніі Ірына Алегаўна распавяла дзецям пра магчымасці, якія раскрываюцца перад падпісчыкамі выдання, і якія выдатныя прызы можна атрымаць ад рэдакцыі. Вучні ўжо добра знаёмыя з часопісам «Юный спасатель», выпісваюць яго і ўдзельнічаюць у конкурсах, якія праводзіць рэдакцыя. Continue reading
“Новыя прыгоды Дашы-падарожніцы”
22 лістапада для вучняў малодшых класаў у нашай школе было арганізавана тэатралізавана-забаўляльнае прадстаўленне “Новыя прыгоды Дашы-падарожніцы”. Акцёры Пружанскага гарадскога Палаца культуры падзяліліся з гледачамі бадзёрым настроем і яшчэ раз нагадалі дзецям правілы бяспечных паводзін з агнём дома і на вуліцы, з электрапрыборамі.
Агульнашкольны бацькоўскі сход
21 лістапада ў ДУА “Ліноўская СШ” адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход “Прафілактыка правапарушэнняў. Адказнасць бацькоў за выхаванне непаўналетніх дзяцей”. Былі абмеркаваны наступныя пытанні:
-Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў
– Электронны журнал і электронны дзённік як неад’емная частка інфармацыйнага асяроддзя сучаснай школы
– Арганізацыя харчавання ў ГПД.
Прафілактычную гутарку з бацькамі на тэму “Правілы пажарнай бяспекі дома і на вуліцы” правёў інспектар РАНС Барысюк Дзмітрый Аляксандравіч.