Творчая сустрэча з Пятровым Уладзімірам Іванавічам
14 мая 2018 г. у школе адбылася творчая сустрэча з Пятровым Уладзімірам Іванавічам, паэтам-зямляком. Навучэнцы 5 – 10 класаў з цікавасцю слухалі аповяд госця аб жыцці і працы, а таксама яго вершы, прысвечаныя блізкім людзям, таварышам, родным мясцінам, значным гістарычным падзеям, паглядзелі відэафільм, героем якога з’яўляецца Уладзімір Іванавіч. На памяць аб сустрэчы госць перадаў школе зборнікі сваіх вершаў.
Гости из Бреста посетили школу
Гости из Брестского областного центр туризма и краеведения детей и молодёжи 12 мая посетили в нашей школе экспозицию “История развития вычислительной техники” и краеведчесекий уголок.
Мітынг, прысвечаны Дню Перамогі
Традыцыйна 9 мая вучні і настаўнікі школы ўдзельнічаюць у мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі, які праходзіць ля помніка загінуўшым аднавяскоўцам у вёсцы Аранчыцы.
Вечар-прысвячэнне “Святыя дзеці”
НЕ БОЙСЯ РАССКАЗАТЬ!
С 18 по 25 апреля в Беларуси проходит акция «Дом без насилия». Её цель – объяснить, что обращаться за помощью в случаях агрессии со стороны близких не стыдно. Насилие в семье – проблема не только в нашей республике, но и во всём мире. В нашей стране ежегодно близкие лишают жизни около сотни человек. Уже в первом квартале 2018 года таким образом ушли из жизни 23 человека, а около 40 получили тяжёлые телесные повреждения. Уменьшить цифры этой печальной статистики стремятся министерства внутренних дел, образования, труда и социальной защиты, здравоохранения и ряд общественных организаций.
Поздравляем!
Прафілактычная акцыя “Здароўю зялёнае святло”
7 красавіка спецыялістамі СППС сумесна з бібліятэкарам Барташ Т.Г. і настаўнікам фізічнай культуры Рэчыцам А.Л. была праведзена прафілактычная акцыя “Здароўю зялёнае святло”, прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя. Вучні абмеркавалі праблемы здаровага харчавання, адказалі на пытанні “смачнай” віктарыны, паглядзелі відэа-ролік “Ералаш”, гулялі ў рухомыя гульні, адгадалі “спартыўныя” загадкі, удзельнічалі ў “зялёнай” эстафеце “Падары шарык”. Сонечнае надвор’е спрыяла цудоўнаму настрою дзяцей.
Віншуем!
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі
Адкрыццё тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі адбылося 26 сакавіка. Для дзяцей 1 – 5 класаў бібліятэкар сумесна з выхавальнікам прадоўжанай групы і гурткоўцамі паказалі вясёлае прадстаўленне. У госці да хлопцаў прыходзіў Кот у ботах, Чырвоная шапачка, Нязнайка. Казачныя героі навялі парадак у казках, якія пераблытала Баба Яга, калі ўладкоўвалася на працу ў бібліятэку.
Канікулы – не толькі адпачынак ад урокаў, але і магчымасць з карысцю правесці вольны час
Вось і наступілі вясеннія канікулы. Гэтыя дні – не толькі адпачынак ад урокаў, але і магчымасць з карысцю правесці вольны час: пабываць на экскурсіі, паўдзельнічаць у мерапрыемстве на свой густ, а таксама прыняць гасцей.
Так, на працягу некалькіх дзён школу наведалі навучэнцы і настаўнікі з ДУА “СШ №3 г. Пружаны”, ДУА “Слабадская СШ”, ДУА “Бакунскі-1 ВПК д/с-СШ”, для якіх адчынілі дзверы школьны этнаграфічны куток і музей гісторыі вылічальнай тэхнікі.
Настаўніца беларускай мовы Бяскроўная Людміла Аляксандраўна расказала гасцям пра цікавыя экспанаты, сабраныя ў багатай экспазіцыі этнагарафічнага кутка, а Гук Аляксандр Іванавіч правёў экскурс ў гісторыю вылічальнай тэхнікі “Ад абака да камп’ютара”.