Як пераадолець цяжкасці пры зносінах з людзьмі?
10 лютага вучні 5-6 класаў прынялі ўдзел ў кансультаванні “Як пераадолець цяжкасці пры зносінах з людзьмі?”, якое прайшло ў гульнявой форме. Педагог сацыяльны Папека С.У. пры дапамозе разнастайных практыкаванняў дапамагала дзецям правільна будаваць зносіны адзін з адным і з групай людзей, даведацца, што такое сапраўдная дружба, хто такі сапраўдны сябар.
Навучэнцы знаходзілі выхад з разнастайных жыццёвых сітуацый, выказвалі меркаванні наконт прапануемых тэм, вучыліся адстойваць свае думкі.
Тэматычная інфармацыйная гадзіна “Што такое ветлівасць і дабрыня”
Поздравляем Хильковича Максима с очередной спортивной победой!
У школе – пераднавагодні настрой і святочнае ўбранне
У школе – пераднавагодні настрой і святочнае ўбранне. Гэта відаць ужо ў фае школы, дзе ўтульна і прыгожа. Можна пагрэцца каля каміна, палюбавацца на ёлачкі-прыгажуні, дзе кожная – твор мастацтва і прыцягвае позіркі ўсіх, хто заходзіць у школу.
А ў актавай зале – захапляльная святочная праграма з дзедам Марозам, Снягуркай і іншымі казачнымі героямі.
Спартландыя “Акцябраты, на старт!”
Бабулін ручнік
У раённай канферэнцыі вучэбна-даследчых работ навучэнцаў “З навукай у будучыню”, якая прайшла ў пачатку снежня ў Пружанах, прыняла ўдзел вучаніца 10 класа школы Сарачук Юлія.
Аб’ектам даследавання стаў саматканы ручнік.
У выніку работа “Бабулін ручнік”, створаная Юліяй пад кіраўніцтвам Бяскроўнай Людмілы Аляксандраўны, атрымала дыплом 3 ступені.
Віншуем!
Алімпійскі дзень
У рамках праграмы развіцця алімпійскай адукацыіі ў Брэсцкай вобласці ў 2017-2018 н.г. 13 студзеня 2018 года ў школе прайшоў Алімпійскі дзень з удзелам вучняў 1-11 класаў. Спаборніцтвы прайшлі ў трох узроставых групах.
Малодшыя вучні прынялі ўдзел у Алімпійскай спартландыі, вучні 5-8 класаў вызначалі лепшую каманду ў спаборніцтвах па піянерболе, старшакласнікі змагаліся за камандную перамогу ў валейболе. У культурна-адукацыйнай частцы праграмы былі вызначаны пераможцы алімпійскай віктарыны ў кожнай узроставай групе. Усе ўдзельнікі гульняў атрымалі ўзнагароды.
Шчодры вечар
Яркай і запамінальнай падзеяй у жыцці жыхароў аграгарадка Лінова, работнікаў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі аграгарадка, а таксама ў вёсцы Аранчыцы, стала своеасаблівая творчая справаздача членаў фальклорнага гуртка “Лінькі” пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ліноўскай СШ Бяскроўнай Людмілы Аляксандраўны.
На працягу двух дзён гурткоўцы разам з Людмілай Аляксандраўнай наведалі ААТ “Ліноўскае”, Ліноўскі сельвыканкам, Ліноўскую ДШМ, ААТ “Аранчыцкае збожжапрыёмнае прадпрыемства”, ТАА “Экалагічныя матэрыялы”, Ліноўскую сельскую бібліятэку з абрадам “Шчодры вечар”, былі жаданымі гасцямі ў дамах аднавяскоўцаў.
Алімпійскі дзень
У рамках праграмы развіцця алімпійскага адукацыі ў Брэсцкай вобласці ў 2017/2018 нав. Сёлета 13 студзеня 2018 г. у школе прайшоў Алімпійскі дзень, у якім прынялі ўдзел 1 – 11 класы. Мерапрыемствы былі спланаваныя для трох узроставых груп: малодшыя вучні (1 – 4 класы) удзельнічалі ў Алімпійскай спартландыі, навучэнцы 5 – 8 класаў вызначылі лепшую каманду ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, старшакласнікі змагаліся за камандную перамогу ў валейболе. У культурна-адукацыйнай часткі праграмы вызначаны пераможцы алімпійскай віктарыны ў кожнай узроставай групе. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі ўзнагароды і заахвочвальныя прызы..