Алімпійскі ўрок “Беларусы на алімпійскіх гульнях”
З мэтай папулярызацыі алімпійскага руху, прапаганды алімпійскіх прынцыпаў і ідэалаў у школе праводзяцца алімпійскія ўрокі. Так, 11 студзеня 2018 г. алімпійскі ўрок “Беларусы на алімпійскіх гульнях” прайшоў у 9 – 11 класах школы: быў прадэманстраваны фільм “25 гадоў Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту”, затым па фільме праведзена віктарына, пераможцы якой ўзнагароджаны дыпломамі.
Анёлы свету дзіва абвяшчаюць. З Ражством Хрыстовым!
Зямля і неба, зямля і неба
Радасна спяваюць.
Анёлы свету, Анёлы свету
Дзіва абвяшчаюць:
Хрыстос радзіўся, Бог аб’явіўся!
26 декабря в школе начал работу оздоровительный лагерь «Волшебник»
26 декабря в школе начал работу оздоровительный лагерь «Волшебник»
Весело и с пользой проводят время ребята. Есть мероприятия на любой вкус.
Малыя Алімпійскія гульні
28 снежня 2017 г. у аздараўленчым лагеры «Чараўнік» пры ДУА «Ліноўская СШ» прайшлі Малыя Алімпійскія гульні. Хлопцы з 1 – 6 класаў сталі не толькі удзельнікамі спартыўных спаборніцтваў, але і адказвалі на пытанні Алімпійскай віктарыны па фільме «25 гадоў НАК», які быў ім прадэманстраваны ў ходзе Алімпійскага дня.
Раённая канферэнцыя вучэбна-даследчых работ “З навукай у будучыню”
9 снежня прайшла раённая канферэнцыя вучэбна-даследчых работ “З навукай у будучыню”. Ад школы былі прадстаўлены наступныя работы:
1) “Бабулін рушнік”. Сарачук Юлія (10 клас) дыплом ІІІ ступені кіраўнік Бяскроўная Людміла Аляксандраўна
2) “Эколага-хімічны стан калодзежнай вады ў зімовы перыяд” Жылінская Кацярына (11 клас) – дыплом І ступені кіраўнік Рычко Надзея Рыгораўна
3) “Пра што нам могуць распавесці вуліцы” Вакульчык Мікіта (4 клас) кіраўнік Хмара Валянціна Мікалаеўна
Першыя крокі школьнай адзнакі
Тыдзень прававых ведаў
Напярэдадні сусветнага дня правоў чалавека ў нашай школе прайшоў тыдзень прававых ведаў, які быў вельмі насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі: адзіныя інфармгадзіны “Я чалавек. Я маю права”, гульнёвая праграма для малодшых школьнікаў “Прававы калейдаскоп”, пісьмо-разважанне “Калі б я быў дырэктарам школы..”, прафарыентацыйны відэа-экскурс “Бярозаўскі ДПЛ запрашае…”, прававы лікбез “Я дзіця. Я чалавек”, для бацькоў – агульнашкольны сход “Адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей” і псіхалагічны практыкум “Першыя ўрокі школьнай адзнакі” (3 клас). На працягу тыдня адбываліся сустрэчы навучэнцаў з цікавымі людзьмі інспектарам ІСН Анур’евым Я.В. (6,7 класы), начальнікам чыгуначнай станцыі Аранчыцы Бабічам П.М. (5 клас), старшынёй Ліноўскага сельвыканкама Мардань Т.М. (8 класы), старшынёй раённай арганізацыі БАЧК Лелікоўскай Л.А.(10-11 класы). На працягу тыдня працавалі выставы “Па старонках Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека…” і “Права ведаць правы ёсць і ў мяне”.
Віншуем Кацярыну і яе кіраўніка – настаўніцу хіміі Надзею Рыгораўну Рычко!
5 снежня ў г. Брэсце праходзіў XXV абласны конкурс навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў і моладзі. У ім прыняла ўдзел вучаніца 11 класа нашай школы Жылінская Кацярына, якая прадставіла работу «Эколага-біялагічны стан калодзежнай вады ў зімовы перыяд».
Вынік – дыплом 3 ступені Упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.
Віншуем Кацярыну і яе кіраўніка – настаўніцу хіміі Надзею Рыгораўну Рычко!
«Самый классный классный День рождения»
Віншуем!!!
Нашы навучэнцы на ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды ўзнагароджаны дыпломамі :
- Сарачук Юлія (10 клас) – нямецкая мова, грамадазнаўства (дыплом ІІІ ступені)
- Сарачук Яўген (11 клас) – нямецкая мова (дыплом ІІІ ступені)
- Гук Аліна (10 клас) – руская мова (дыплом ІІІ ступені)
- Міцкевіч Максім (11 клас) – гісторыя (дыплом ІІІ ступені), геаграфія (дыплом ІІ ступені)