Гульнявая праграма “Вясёлкавы калейдаскоп”
Да Сусветнага дня прафілактыкі суіцыдаў
Пазітыўным настроем вызначыўся дзень 11 верасня ў нашай школе. Шматлікія праведзеныя мерапрыемствы былі прымеркаваны да Сусветнага дня прафілактыкі суіцыдаў. Пачаткоўцы разам з класнымі кіраўнікамі шчыравалі над стварэннем палянкі радасці і пазітыву, вучні 5-8 класаў усе свае патаемныя думкі ўкладвалі ў асабістыя пісьмы пад агульнай назвай “Свет, каторы я люблю”, старшакласнікі разам з педагогам сацыяльным разважалі пра галоўныя жыццёвыя каштоўнасці чалавека падчас відэадыскусіі. На працягу дня педагогам-арганізатарам была праведзена акцыя “Жыві з пазітывам”, у час якой навучэнцы дарылі сонечныя смайлікі , а з імі і радасныя ўсмешкі дзецям і настаўнікам. У гэтым годзе колерам дня быў выбраны жоўты, таму завяршыўся дзень пазітыву флэш-мобам “Самы сонечны і пазітыўны клас”.
У рамках Тыдня беларускага пісьменства
Дзень здароўя і адпачынку
Дзень ведаў
Свята Першага званка
1 верасня 2017 года ў ДУА “Ліноўская СШ” селі за парты 239 вучняў. Са святам Першага званка навучэнцаў павіншаваў Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў.
На ўрачыстым мерапрыемстве таксама прысутнічалі старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Васільевіч Ліс, старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Мікалаевіч Крэйдзіч, іншыя афіцыйныя асобы Брэсцкага абласнога і Пружанскага раённага выканаўчых камітэтаў.