Збор дружыны, прысвечаны Дню Перамогі
12 мая у школе па традыцыі прайшоў збор дружыны, прысвечаны Дню Перамогі. Піянеры чыталі вершы пра вайну, спявалі песні. словы падзякі прагучалі ў адрас ветэранаў.
9 мая
Гульня “Зарніца”
У нашай школе склалася добрая традыцыя – перад святам Перамогі праводзіць гульню “Зарніца”. Гэты год не стаў выключэннем. З 7 этапаў складалася гульня: “Размінка”, “Закончы пасловіцу”, “Спартыўны”, “Піянерскі”, “Шыфроўка”, “Складзі малюнак”, “Адкажы на пытанні”, “Завяршы прымаўку”. Дзве каманды “Арол” і “Маланка” набралі роўную колькасць балаў. За актыўны ўдзел былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.
Рыхтуемся да свята Перамогі…
Рыхтуемся да свята Перамогі…
Напярэдадні Дня Перамогі вучні нашай школы, як і мільёны людзей ва ўсім свеце, рыхтаваліся да свята. Піянеры павіншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з надыходзячым святам і прынялі ўдзел у акцыі “Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны” і прымацавалі шыльды на дамы ветэранаў.
Разам са старшынёй Ліноўскага сельскага савета Мардань Т.М. усклалі вянкі да магілы ахвярам фашызму, дзе пахаваны 50 жыхароў в.Аранчыцы і суседніх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941-1945 гг., а таксама да помніка Ахвярам фашызму, які знаходзіцца на тэрыторыі былой вайсковай часці. Тут пахавана каля 40 савецкіх ваеннапалонных і мірных жыхароў.
Літатратурна-музычная кампазіцыя “Боль памяці”
Літатратурна-музычная кампазіцыя да Дня перамогі “Боль памяці” паводле серыі карцін Міхаіла савіцкага “Лічбы на сэрцы”
Сустрэча з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Глебавым Мікалаем Іванавічам
5 мая ў Ліноўскай школе адбылася сустрэча з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Глебавым Мікалаем Іванавічам. Ён расказаў аб пачатку вайны, аб каварных планах фашыстаў, аб патрыятызме і гераізме савецкага народа. Ветэран успомніў цяжкія, суровыя ваенныя часы, падзяліўся ўспамінамі аб тых пачуццях, якія адчувалі нашы салдаты ў час вялікай Перамогі – 9 мая 1945 года.
Вучні павіншавалі ветэрана з надыходзячым святам і 95-годдзем, прачыталі ветэрану вершы, праспявалі песню, якую падхапіў сам ветэран.
Мероприятие по профориентационной работе и предпринимательской деятельности
Областной конкурс “IT-Граница”
Гук Антон и Гук Владимир приняли участие в очном этапе областного конкурса “IT-Граница”
НАШЫ ПЕРАМОЖЦЫ НА РАЁННАЙ АЛІМПІЯДЗЕ Ў КРАСАВІКУ 2016 года
НАШЫ ПЕРАМОЖЦЫ НА РАЁННАЙ АЛІМПІЯДЗЕ Ў КРАСАВІКУ 2016 года
ГУК АЛІНА 8 клас-2 месца па беларускай мове
САРАЧУК ЯЎГЕНІЙ 9 клас – 3 месца па нямецкай мове
МІЦКЕВІЧ МАКСІМ 9 клас – 2 месца па гісторыі
Не я б’ю, вярба б’е…
Не я б’ю, вярба б’е…
Вярба пачынае цвісці вельмі рана, але гэтыя кветкі незвычайныя. Невялічкія шэрыя пупышкі на галінках нагадваюць поўсць ката ці маладой авечкі, таму ў народзе цвітучую вярбу яшчэ называюць «коцікамі», «авечкамі» ці «барашкамі». Усходнія славяне ўшаноўвалі вярбу за тыдзень да Вялікадня – у Вербную нядзелю.