У алімпійскі рух праз культуру і мастацтва
З мэтай уключэння вучняў у алімпійскі рух праз культуру і мастацтва, спалучаючы захапленні і алімпійскае выхаванне, юныя алімпійцы нашай школы актыўна прымаюць удзел у конкурсах творчых работ на алімпійскую тэматыку ў рамках Праграмы развіцця алімпійскага выхавання ў Брэсцкай вобласці ў 2015/2016 навучальным годзе.
Самымі актыўнымі і творчымі сталі вучні пачатковых класаў са сваімі класнымі кіраўнікамі. Асабліва хочацца адзначыць вучняў 3 “Б” і іх класнага кіраўніка Жвалікоўскую Н.А., настаўніцу выяўленчага мастацтва Бондараву Т.В. і вучаніцу 9 класа Нікіцюк Марыю. Вучні прынялі ўдзел у конкурсе спартыўнай куклы “Талісман для алімпійца”, конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Пад флагам Рыа-дэ-Жанэйра”, вучняў 1, 2, 4 класаў і іх класных кіраўнікоў Касілка Т.У., Хмару В.М., Шавялёву Э.А., якія прынялі ўдзел у конкурсе паштовак “Летнія алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра”.
Тыдзень мастацтва
З 11 па 16 красавіка ў школе прайшоў Тыдзень мастацтва.
Пачаўся тыдзень з інфармацыйнай гадзіны “40 фактаў з жыцця вялікіх геніяў мастіацтва”.
Вучні 5-11 класаў удзельнічалі у КТС “Збяром букет кветак “Мастацтва”.
Дзень карысных спраў
Дзень карысных спраў 16 красавіка быў насычаны.
Вучні 9-11 класаў удзельнічалі ў акцыі “Абеліск” – прыбралі тэрыторыю каля мемарыяльнага помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчынай Вайне аднавяскоўцам у в. Аранчыцы.
Вучні 5-6 класаў прыбралі месца адпачынку калая возера Мелеш ад леташняй травы, сухога вецця і смецця.
Акцыя “Помнік”
Вучні 7-га класа прынялі удзел у акцыі “Помнік”, прыбралі тэрыторыю каля помніка ахвярам фашызму на мясцовых могілках.
Акцыя “Здаровым быць модна!”
Да Сусветнага дня здароўя была прымеркавана акцыя “Здаровым быць модна!”, у рамках якой прайшлі цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы: гульнёвая праграма”Харчаванне – залог здароўя” для пачаткоўцаў з удзелам псіхолага Вараб’ёвай Н.І., віктарына “Азбука здароўя” (3-4 класы), вучні сярэдніх класаў выпускалі калажы “Мы выбіраем Здароўе”. Перад старшакласніеамі выступіў начальнік ІСН Кунцэвіч А.В. па тэме “Адказнасць непаўналетніх за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства”
Праздник “Посвящение в читатели”
КАНІКУЛЫ – ГЭТА ЗДОРАВА!
КАНІКУЛЫ – ГЭТА ЗДОРАВА!
Канікулы – гэта заўсёды радасць, вяселле і адпачынак. У вучняў Ліноўскай СШ вясеннія канікулы былі насычаны рознымі мерапрыемствамі. Гэта і экскурсіі ў Пружанскі Лядовы палац, Пружанскі палацык, к/р “Спадарожнік”, Пружанскую дзіцячую бібліятэку, гульня “Лазертаг”, у г. Брэст, дзе наведалі Музей чыгуначнага транспарту, к/р “Беларусь”, зімні сад пры УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна”, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, Брэсцкі тэатр лялек.
ВІНШУЕМ!!!
ВІНШУЕМ!!!
Тэатральны калектыў Ліноўскай СШ з перамогай у раённым фестывалі тэатральных калектываў на замежнай мове:
- Гвардзеева Рамана
- Гука Уладзіміра
- Пышко Крысціну
- Рэдзьковіч Анастасію
- Чапялевіч Марыю
Гвардзееў Р. і Пышко К. адзначаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму за эстэтычнасць і дакладнасць выканання роляў.
ВЫКАЗВАЕМ УДЗЯЧНАСЦЬ
кіраўніку калектыва
ЦЭБРУК ВАЛЯНЦІНЕ ІВАНАЎНЕ
Веселая тусовочка
19 марта, в субботу, учащиеся 7 класса подготовили и провели вечер отдыха под названием “Веселая тусовочка”, в ходе которого участники инсценировали сказку, пели песни и танцевали …
У суботні дзень 12 сакавіка …
У суботні дзень 12 сакавіка у школе для пачатковых класаў праводзілася гульня-падарожжа “У свеце казак”. Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй вядомага казачніка Г.Х.Андэрсэна, успомнілі яго казкі, пабывалі ў ролі казачных герояў, адгадвалі загадкі, рэбусы. Пасля мерапрыемства многія вучні завіталі ў школьную бібліятэку і ўзялі для чытання казкі Г.Х.Андэрсэна.