ПРЫЁМ У ПЕРШЫ КЛАС
Прыём (залічэнне) асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Ліноўская сярэдняя школа” (беларуская мова навучання, замежная мова – нямецкая) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі прыём (залічэнне) дзяцей ва ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмаы пачатковай адукацыі ажыццяўляецца па дасягненні імі на пачатак навучальнага года ўзросту шасці гадоў або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў з больш позняга ўзросту. Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) ў 1 клас асобы, якой шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.
Тэлефон і графік работы «гарачай лініі» па пытаннях прыёму ў 1 клас
8-016-32-3-13-58 — Час работы з 8.00 да 17.00, абед 13.00-14.00
АБ ЗАМАЦАВАННІ МІКРАРАЁНА ШКОЛЫ
АБ КАНТРОЛЬНЫХ ЛІЧБАХ ПРЫЁМУ Ў ПЕРШЫ КЛАС НА 2025-2026 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.
Пакінуць адказ