ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "АКАДЭМІЯ АДУКАЦЫІ"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Телефоны первой необходимости для жителей Пружанского  района

урачыстая лінейка

1 верасня – самы доўгачаканы дзень для тых, хто ўпершыню пераступае школьны парог, і таму гэты дзень самы хвалюючы і запамінальны як для першаклашак, так і для іх бацькоў.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Канстанцінавіч Шульган 1 верасня прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прымеркаванай да Дня ведаў, у Ліноўскай сярэдняй школе.

Міністр цёпла і сардэчна павіншаваў удзельнікаў урачыстасці з Днём ведаў і пажадаў, каб усе мэты і задачы, якія перад сабой ставіць школа, настаўнікі, вучні, бацькі, былі выкананы.

Пасля ўрачыстай лінейкі школьнікі селі за свае парты.
Падчас першага ўрока, тэма якога “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню!”, Канстанцін Канстанцінавіч сумесна з дырэктарам школы ўручылі першаклашкам падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – кніга «Беларусь – наша Радзіма».
Ад Мінсувязі таксама кожнаму першакласніку падарылі сімвалічны партфель з канцтаварамі, а для класа перададзеныя футбольныя мячы і канцылярскія прыналежнасці.

У дзень мерапрыемства для навучэнцаў праведзена акцыя “Дзень ведаў ” з прадастаўленнем бясплатнай перасылкі па Беларусі сваім родным і блізкім. Актыўнай лакацыяй была фотазона з персанажам паштальёнам Печкіным, арганізаваная Пружанскім участкам паштовай сувязі.

Урачыстая лінейка, прысвечаная святу першага званка, надоўга застанецца ў памяці хлопчыкаў і дзяўчынак, бацькоў, педагогаў  нашай школы і гасцей.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

Беларускі фонд міру
Год добраўпарадкавання
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Мы оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

Чат-бот ПОМОЩЬ
Знойдзем дзяцей разам