вечарына “З любоўю да роднага слова…”
Навучэнцы 9-11 класаў сталі ўдзельнікамі вечарыны “З любоўю да роднага слова…”. У час мкрапрыемства збіралі букет кветак роднаму слову: чыталі вершы, выказванні аб мове беларускіх паэтаў, тлумачылі фразеалагізмы, збіралі “Сэрца любімых слоў”, тлумачылі прыказкі і прымаўкі. Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства былі прадстаўлены інсцэніроўкі абразкоў беларускіх пісьменнікаў у выкананні ўдзельнікаў гуртка “Лінькі”. Закончылася мерапрыемства праслухоўваннем песень ў выкананні сучасных беларускіх выканаўцаў “Дразды” “Беларуская мова” і “КейСі” feat. “Бабіна лета” “Ой, на лузе, на лужку”.
Пакінуць адказ