велапоход “Сцяжынкамі роднага краю”
Дзіцячаму ўзросту ўласціва імкненне да незвычайнасці, да прыгод і рамантыкі. Турызм – выдатны сродак, які задавальняе патрэбы дзяцей. У час паходаў, экскурсій дзеці раскрываюцца зусім з іншага боку, чым у школе. Ні адны канікулы для нашых навучэнцаў не абходзяцца без падарожжаў. Так, 28 кастрычніка навучэнцы 9 класа разам з класным кіраўніком адправіліся ў велапоход “Сцяжынкамі роднага краю”. Першым пунктам назначэння стала Аранчыцкая Крыжаўздвіжанская царква. Классны кіраўнік Жук І.С. узгадала некаторыя старонкі гісторыі: першая царква ў вёсцы Арачынцы з’явілася ў 1600 годзе. Гэта быў драўляны храм, які змяніў новы, таксама драўляны, у 1654 годзе. Будаўніцтва вялося на сродкі двараніна Сімяона Рыгоравіча Аранскага. Да канца XIX стагоддзя прыхаджанамі храма з’яўляліся больш за тры тысячы жыхароў васьмі бліжэйшых населеных пунктаў. 30 верасня 1879 года на сродкі вернікаў зроблены капітальны рамонт царквы і паўторнае асвячэнне, аднак да 1914 года ён прыйшоў у непрыдатнасць і быў заменены. Новая каменная царква была пабудавана ў 1914 годзе на заходняй ускраіне вёскі, старая царква пасля гэтага была разабрана, а на яе месцы ўсталяваны памятны крыж. Будаўніцтва вялося на сродкі вернікаў і ў сувязі з ваенным часам і беднасцю рэсурсаў да пачатку набажэнстваў скончана не было. Да таго як з Варшавы быў прывезены асноўны іканастас, выкарыстоўваўся часовы. У 1928 годзе былі адлітыя новыя званы для царкоўнай званіцы. Царква дзейнічае на працягу ўсяго часу існавання, уключаючы перыяд савецкай улады. У 2024 годзе адзначыла свой 100-гадовы юбілей.
Далей падарожжа працягвалася па роднай вёсцы. Пазнаваць свой край, ведаць і памятаць гісторыю свайго народа – важна для кожнага!☝️
Пакінуць адказ