Выстава, прысвечаная Дню Маці
Самы дарагі ў свеце чалавек – гэта, вядома, мама.
14 кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень маці. У сучаснай літаратуры шмат твораў прысвечаны мамам. На сённяшняй выставе вобраз маці прадстаўлены ў вершаваных творах. Усе творы пра маці напоўнены любоўю і павагай.
Падзякаваць трэба той матчынай песні,
З якой пачынаецца наша жыццё,
Жыццё роднай мовы ў маленечкім сэрцы,
Што стала вялікім, як свет, пачуццём. (Алена Лянок)
Пакінуць адказ