ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Региональная карта Брестской области
85 гадоў Брэсцкай вобласці
Славянскі базар у Віцебску

З 19 па 24 лістапада ў школе прайходзіў тыдзень беларускай мовы …

З 19 па 24 лістапада ў школе прайходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад назвай “З любоўю да роднага слова”.

У панядзелак вучні 5 – 11 класаў прынялі ўдзел у КТС і выпусцілі газету “Юбіляру”. А ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры была наладжана выстава кніг “Пісьменнікі-юбіляры ў лістападзе”.

Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, якая праходзіла ў аўторак, заклікала настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў размаўляць на беларускай мове.

У сераду на перапынках праходзіла “Свята беларускай гульні”, у якім прынялі ўдзел вучні 5-7 класаў. Разам з Людмілай Аляксандраўнай дзеці гулялі ў “Ручаёк”, “Шкуту”, “Як хадзіў наш казёл”, “Проса”. Весела і рухава праходзіў кожны перапынак.

У чацвер школа прымала гасцей з Аранчыцкага Дома фальклору. Фальклорны калектыў “Бабіна лета” прадставіў вучням 5-11 класаў абрад “Упрыгожванне каравая”.

У пятніцу вучні школы, настаўнікі мелі магчымасць паслухаць беларускія песні. Гэты дзень праходзіў пад назвай “Гучы, беларуская песня”.

На тэатралізаванае свята “Па старонках любімых твораў” былі запрошаны вучні 5-11 класаў у суботу. Былі праінсцэніраваны ўрыўкі з “Прымакоў” і “Паўлінкі” Я. Купалы, беларускія вершы і байкі, народныя жарты, беларуская народная казка.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Музей истории вычислительной техники
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!