ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Региональная карта Брестской области
85 гадоў Брэсцкай вобласці
Славянскі базар у Віцебску

Гуканне вясны

У традыцыях нашага народа закладзена асаблівае стаўленне да вясновага абуджэння прыроды і наступу доўгачаканай вясны. Каб паскорыць яе прыход, праводзіцца  абрад-свята «ГУКАННЕ ВЯСНЫ». Гэта адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных святаў, які дайшоў да нас з глыбіні стагоддзяў.

Гэтая традыцыя мае глыбокія карані: клікаць вясну пачалі яшчэ ў старажытныя часы, калі нашы продкі былі язычнікамі. Клічуць вясну звычайна ў канцы сакавіка-пачатку красавіка. Часцей за ўсё народнае свята супадае са святам царкоўным – Дабравешчанне.

Перад правядзеннем  “гукання”, як правіла, упрыгожваюць тое месца, дзе яно будзе праходзіць і таму яго відаць здалёк. На дрэвы вешаюць рознакаляровыя стужкі, выразаныя з паперы фігуркі птушак… Традыцыйна выпякаюць птушачак з цеста, вочкі ім робяць з разыначак. І, вядома, сама назва падказвае, што не абыходзіцца без музыкі і песень. Асаблівасцю такіх песень з’яўляецца тое, што кожны куплет заканчваецца гучным крыкам ” Гу-у-у-у!». Як і даўней, удзельнікі абраду і госці водзяць карагоды, гуляюць у гульні.

Так навучэнцы Ліноўскай школы прынялі ўдзел у  свяце “Гуканне вясны” сумесна з народным калектывам “Бабіна лета”. Усе разам спявалі вясновыя песні, вадзілі карагоды, гулялі ў гульні. Удзельніцы гурта “Бабіна лета” пачаставалі дзяцей печанымі птушачкамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Музей истории вычислительной техники
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!