ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Региональная карта Брестской области
85 гадоў Брэсцкай вобласці
Славянскі базар у Віцебску

месячнік грамадзянска-патрыятычных спраў “Захоўваем мінулае, цэнім сучаснае, будуем будучае”

З 22 студзеня па 23 лютага ў Ліноўскай сярэдняй школе праходзіць месячнік грамадзянска-патрыятычных спраў “Захоўваем мінулае, цэнім сучаснае, будуем будучае”, асноўная мэта якога – захоўваць памяць аб воінскай доблесці і гераізме дзядоў і бацькоў, на прыкладах іх подзвігаў выхоўваць высакароднасць, рашучасць, смеласць. Рэалізуючы план месячніка, навучэнцы ўключыліся ў разнастайную дзейнасць. Адкрыўся месячнік урачыстай лінейкай.

Навучэнцы сталі ўдзельнікамі такіх мерапрыемстваў, як інфармацыйная гадзіна “Аб гэтым нельга забываць…”  (да Дня памяці ахвяр Халакосту-21 студзеня), тэматычная выстава “Эха Афганскай вайны”, інфармацыйная гадзіна да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў “Час выбраў іх”, збор дружыны “Жывая памяць” да дня воіна-інтэрнацыяналіста, класныя гадзіны “Гісторыі маленькіх герояў”, “Афганістан – наша памяць і боль”, урок мужнасці “Подзвіг Ленінграда” сумесна з Ліноўскай бібліятэкай,  удзел у раённым этапе абласнога конкурсу творчых работ «Боль маёй душы – Афганістан»,  у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «У каждого времени есть свои герои», у конкурсе дзіцячай творчасці “Прафесія – Радзіму абараняць”, у конкурсе творчых работ “Выратавальнікі вачамі дзяцей”, сустрэча з былым вучнем нашай школы, а зараз студэнтам Ваеннай акадэміі Лізагубам П. і інш.

Усе мерапрыемствы месячніка выхоўваюць у дзяцей павагу да малой радзімы, яе мінулага. Вывучэнне гісторыі сваёй Радзімы, яе традыцый дапамагае дзецям не толькі шанаваць мінулае і сучаснасць, але і пазнаваць сябе ў жыцці, вызначаць сябе ў будучыні. Толькі разам мы зможам вырасціць дастойных грамадзян, патрыётаў сваёй краіны

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Музей истории вычислительной техники
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!