ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Региональная карта Брестской области
85 гадоў Брэсцкай вобласці
Славянскі базар у Віцебску

тыдзень фізікі

«Глядзіце на зоркі, а не пад ногі. Паспрабуйце знайсці сэнс у тым, што вы бачыце, і задумайцеся аб тым, што прымушае Сусвет існаваць. Будзьце цікаўныя»

Стывен Хокінг

Фізіка – дзіўная і цікавая навука, ключ да разумення свету вакол нас, унутры нас, свету, недаступнага нам. Гэта базавая і фундаментальная навука. Яна кідае выклік нашаму ўяўленню. Яна дапамагла стварыць тое, што неабходна для жыцця чалавека: камп’ютары, тэлевізары, лазеры, тэлефоны, аўтамабілі, самалёты, ракеты, караблі, цягнікі і шмат іншага. Усе буйныя адкрыцці, якія прывялі да развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу, належаць фізікам. Даведацца больш аб гэтай дзіўнай навуцы і аб людзях, якія ўнеслі ўклад у яе развіццё, змаглі нашыя “чамучкі”, прыняўшы ўдзел у правядзенні Тыдня фізікі.

З 4-га па 7-е сакавіка ў нашай школе пад кіраўніцтвам настаўніцы фізікі Каралюк Таццяны Анатольеўны для вучняў 7-11 класаў праведзены  займальныя мерапрыемствы па фізіцы!

У панядзелак адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Тыдня фізікі. У актавай зале панавала святочная атмасфера, сабраліся вучні 7-11-х класаў і іх класныя кіраўнікі. У правядзенні цырымоніі прынялі ўдзел навучэнцы 7, 8 і 11-х класаў, таленавітыя і захопленыя фізікай  хлопчыкі і дзяўчынкі. Са сцэны гучалі вершы і песні аб фізіцы.  Ні для кога не сакрэт, што фізікі ўмеюць і любяць жартаваць. І на нашым свяце было месца жарту. Дзеці старэйшых класаў выступілі з гумарыстычнай сцэнкай аб здачы экзамену па фізіцы. У правядзенні цырымоніі прынялі ўдзел класны кіраўнік 5 класа Нікіцюк Марыя Уладзіміраўна са сваімі вучнямі.

Кожны дзень на працягу прадметнага тыдня кабінет фізікі гасцінна расхінаў свае дзверы. Захопленых гэтым прадметам рабят чакалі пазнавальныя конкурсы, віктарыны, гульні. На перапынках вучні разгадвалі фізічныя крыжаванкі і рэбусы, удзельнічалі ў конкурсах «Свая гульня», «Асарці сілавое», «Фізічнае лато» і «Фізічны аўкцыён». У вестыбюлі школы на працягу тыдня праходзіла выстава плакатаў, газет, калажаў і коміксаў па фізіцы. Стварэнне відэаролікаў па фізіцы і фізічных плакатаў дазволілі навучэнцам 7-11-х класаў праявіць свае творчыя здольнасці, крэатыўны падыход і нестандартнае мысленне. Завяршыўся Тыдзень фізікі займальнай гульнёй “Ключы ад Форта Баярд”, у якой удзельнічалі тры каманды 9-11 класаў. Каб сабраць усе ключы ад Форта, разгадаць ключавое слова і атрымаць перамогу ў гульні, вучням прыйшлося выканаць шэраг складаных заданняў. Яны праводзілі фізічныя эксперыменты, рашалі казачныя задачы, праходзілі цяжкі фізічны лабірынт і адказвалі на тэарэтычныя пытанні па фізіцы. А ў “вежы” гульцоў чакалі пытанні ад Старца Фура. Гульню дапамаглі правесці настаўнікі Якімовіч Ігар Уладзіміравіч, Барысевіч Наталля Мікалаеўна і бібліятэкар школы Місюля Кацярына Аляксандраўна.

Тыдзень фізікі прайшоў цікава, займальна, але, нажаль, вельмі хутка. Правядзенне падобнага роду мерапрыемстваў садзейнічае павышэнню цікавасці да вывучэння фізікі, стымулюе вывучэнне прадмету, развівае пазнавальныя здольнасці вучняў, дапамагае ў выбары траекторыі навучання.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Музей истории вычислительной техники
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!