ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Региональная карта Брестской области
85 гадоў Брэсцкай вобласці
Славянскі базар у Віцебску

У кожнага чалавека на зямлі абавязкова ёсць свая школа…

У кожнага чалавека на зямлі абавязкова ёсць свая школа, дзе ён вучыўся, атрымліваў адукацыю. У школе кожны чалавек праводзіць сваё дзяцінства і юнацтва. Для кожнага з нас школа становіцца другім домам. Тут мы знаходзім сяброў, першае каханне, тут атрымліваем пуцёўку ў дарослае жыццё.

Сваю гісторыю Ліноўская сярэдняя школа пачала ў 1924 годзе. Першы дакумент-даведка з дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці аб першым згадванні (мал. 1). У першакласнай агульнаадукацыйнай школе ў 1924 годзе вучылася 47 дзяцей, з іх 31 хлопчык і 16 дзяўчынак. Настаўнікам была Сахацкая Зоф’я. (мал. 2).

У снежні 1931 года ў в.Лінова дзейнічала ўжо 5-ці класная школа, у якой вучылася 261 дзіця і працавала 5 педагогаў. (мал. 3)

У 1932 годзе ў школе навучалася 302 вучня розных веравызнанняў.

У 1936 годзе ў Лінова была пачатковая агульнаадукацыйная школа, у якой вучылася 413 дзяцей і выкладала 5 пастаянных настаўнікаў.

Заняткі ў школе праводзіліся на польскай мове. Абавязковым прадметам была рэлігія.

З 1939 па 1941 год у Лінава дзейнічала ўжо сямігадовая беларуская школа, якая функцыянавала да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Сваю дзейнасць школа аднавіла ў 1944 годзе.

Да 1948 года школа дзейнічала як сямігадовая. І ў 1948 годзе Ліноўская школа набыла статус сярэдняй.

Першы дырэктар школы – Павук Анатолій Ільіч. А так сама Коласаў І. П., Захарчанка Аляксандр Пятровіч, Гарбуноў Мікалай Сяргеевіч, Халюкоў Уладзімір Цімафеевіч, Лісіцкі Георгій Сяргеевіч, Малашка Яўген Васільевіч, Цубер Уладзімір Яфімавіч, Шука Анатоль Іванавіч (узначальваў школу 24 гады – з 1987 па 2011 год), Пракопчык Сяргей Аляксандравіч. 1 верасня 2015 года дырэктарам школы была прызначана Алена Леанідаўна Макарэвіч. За асабісты ўклад у справу навучання і выхавання падрастаючых пакаленняў у 2020 годзе Алена Леанідаўна была ўзнагароджана нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У 2017 годзе  да будынка школы прыбудаваны новы корпус, дзе размясціліся навучэнцы пачатковай школы, а таксама знаходзіцца харчаблок.

У 2021 годзе школа была ўдастоена дыплома “Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі па выніках работы за 2020 год”  і занесена на Дошку гонару Пружанскага раёна.

У 2023/2024 навучальным годзе Ліноўскай сярэдняй школе спаўняецца 100 гадоў! Юбілей школы! Гэта вельмі важная дата. Яна кажа пра тое, што пройдзены шлях даўжынёю ў стагоддзе, укладзены велізарная праца некалькіх пакаленняў настаўнікаў, выпушчаныя са сцен школы тысячы вучняў.

100 гадоў! Гэта многа ці мала, завяршэнне шляху або пачатак новай дарогі? Адно ведаем дакладна: гэта гады працы, радасць перамог, чарада пакаленняў, прыгожыя і добрыя традыцыі, якія беражліва захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў нашай школе.

Гады ляцяць. На нашых вачах змяняецца краіна, змяняецца і школа. Што ж уяўляе сабой наша школа сёння? Гэта высокапрафесійны педагагічны калектыў, здольны вырашаць практычна любую задачу, ён творчы, актыўны, адкрыты да пошуку. На працягу многіх гадоў ён застаецца стабільным у сваім саставе. Гэта каманда аднадумцаў, дзе пераважаюць адносіны партнёрскага супрацоўніцтва, павагі, даверу, а атмасфера поспеху стала нормай жыцця! Гэта слаўныя традыцыі і святы. І, вядома ж, гэта нашы вучні – спагадлівыя, добрыя, захопленыя, здольныя, часам гарэзныя, але ўсё роўна самыя лепшыя. У іх самыя розныя інтарэсы: яны спяваюць, займаюцца ў музычнай школе, танцуюць, захапляюцца спортам, па-майстэрску майструюць, малююць. Галоўныя нашы партнёры – бацькі нашых вучняў, пазітыўна настроеныя і актыўна дапамагаюць настаўнікам.

За 100 гадоў існавання школы традыцыйнымі сталі Дні ведаў, Урокі мужнасці, Вахта памяці, Свята першага і апошняга званка, выпускныя вечарыны, турыстычныя паходы, дні самакіравання, прысвячэнне ў першакласнікі, Дні здароўя. Педагагічны калектыў перакананы, што сіла школы – у вернасці традыцыям, у захаванні атмасферы сатворчасці педагогаў, навучэнцаў і бацькоў. Традыцыі надаюць школе тое асаблівае, непаўторнае, што адрознівае яе ад іншых.

Нашай школе ёсць чым ганарыцца: за ўсе гады яна дала пуцёўку ў жыццё тысячам юнакоў і дзяўчат. Урачы, педагогі, інжынеры, будаўнікі, юрысты, эканамісты, вайскоўцы, работнікі сельскай гаспадаркі. Нам вельмі прыемна, што школу памятаюць і любяць, ганарацца, радуюцца яе поспехам і з радасцю ўспамінаюць свае школьныя гады.

Нашы выпускнікі захоўваюць вернасць школе і з задавальненнем прыводзяць сваіх дзяцей і аддаюць іх у рукі любімым настаўнікам. На сённяшні дзень у нашай школе навучаецца 148 дзяцей нашых выпускнікоў. Дзякуй вам, дарагія бацькі, за давер. Ці гэта не прыклад даверу і годнай ацэнкі працы педагогаў і працы школы?!

Школа – гэта дзіўны дом! Тут усё перамяшалася: дзяцінства і сталасць, юнацтва і рамантыка, навука і мастацтва, мары і рэальнае жыццё. У гэтым доме радасць і слёзы, сустрэчы і раставанні. Наша школа – гэта сапраўды родны дом, куды прыемна вяртацца, дзе цябе любяць, чакаюць і памятаюць. Хай слаўнымі будуць дарогі, якімі сыходзяць са школы ў вялікае жыццё нашы вучні! За 100 гадоў са сцен школы выпушчана вучняў. Хай слаўнымі справамі праславяць яны імя школы!

 

Школа жыве, радуецца перамогам, будуе планы на будучыню. Асаблівыя словы віншавання і ўдзячнасці ветэранам школы, якія падарылі іскрынкі свайго сэрца і цяпло душы школе, якія аддалі ўсё сваё жыццё дзецям. Мы вас усіх памятаем, цэнім, ганарымся вашымі дасягненнямі.

У калектыве Ліноўскай сярэдняй школы працавалі адданыя сваёй справе настаўнікі, якіх няма ўжо разам з намі – Рысь Надзея Мацвееўна, Кавалевіч Ірына Іванаўна, Халюкова Ганна Прохараўна, Ціткова Раіса Фамінічна, Рэчыц Таццяна Сцяпанаўна, Феданчук Марыя Іосіфаўна, Цынгель Вольга Лявонцьеўна, Макарэвіч Ніна Лявонцьеўна, Салавей Таццяна Уладзіміраўна, Лютая Паліна Андрэеўна, Гумен Любоў Мацвееўна, Марчанка Ганна Дзянісаўна, Лукашова Ліна Ягораўна, Горбаль Таццяна Яфімаўна,  Ільяшэвіч Іосіф Ільіч, Самайлюк Аляксандра Сцяпанаўна, Бурдо Лізавета Гіляраўна, Лукошкіна Ірына Мікалаеўна, Сярдзюк Міхаіл Уладзіміравіч, Ляўчук Людміла Фёдараўна, Карунас Ніна Аляксееўна.

Настаўнікі, якія шмат гадоў прысвяцілі школе і цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку: Барадзінчык Антаніна Мікалаеўна, Барадзінчык Мікалай Антонавіч, Лісіцкая Анастасія Міронаўна, Кавалевіч Соф’я Андрэеўна, Бульчук Марыя Антонаўна, Арабей Зінаіда Васільеўна, Зеляняк Ніна Васільеўна, Зеляняк Васіль Міхайлавіч, Якута Мікалай Іосіфавіч, Якута Валянціна Іосіфаўна, Слабадзянюк Ганна Мікалаеўна, Камянюк Ніна Мікалаеўна, Чатырбок Павел Андрэевіч, Ніквіст Вера Мікалаеўна, Ільяшэвіч Галіна Іванаўна, Равенька Вольга Сяргееўна, Белеста Алена Васільеўна, Цэбрук Валянціна Іванаўна, Лавец Ірына Іванаўна.

Усім педагогам, ветэранам педагагічнай працы, выпускнікам, бацькам невычэрпнай энергіі, аптымізму, упартасці ў дасягненні мэт, веры і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Школе росквіту і хай дададуцца ў яе гісторыю яшчэ мноства слаўных старонак, калектыву – паспяхаў, а вучням – бліскучых перспектыў.

Мы віншуем з юбілеем усіх выпускнікоў, бацькоў, навучэнцаў нашай школы, усіх, хто мае да яе дачыненне. Жадаем усім здароўя, удачы, шчасця!

Шчаслівых дзён табе, родная школа, поспехаў і працвітання! З ЮБІЛЕЕМ!!!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Музей истории вычислительной техники
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!